Перавыданне легендарнага міфалагічнага фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч, вырабленае сумесна з выдавецтвам «Тэхналогія». Пад адной вокладкай сабраныя ўсе чатыры часткі вугераўскага эпасу. Тут спалучаюцца беларуская і скандынаўская міфалогіі, старажытныя легенды і аўтарскае ўяўленне. А арнамент на зрэзе блока і агульнае афармленне выдання робяць яго сапраўдным творам мастацтва. …У свеце, дзе спяваюць чароўныя камяні і ажываюць старыя паданні, Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, аказваецца на мяжы двух светаў — людскога і чароўнага. Ці здолее ён стаць героем, калі з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў паўзуць пачвары, а сны ператвараюцца ў жахі? «Век людзей» — больш ніж фэнтэзі. Гэта гісторыя пра складанасць выбару і пра тое, якім звілістым і доўгім можа аказацца шлях да сябе.