Гісторыю любой еўрапейскай краіны немагчыма ўявіць без славутых авантурыстаў. Не стала выключэннем і Беларусь. У нашым мінулым на першых ролях тут была жанчына, якая пакінула пра свае бясконцыя вандроўкі і прыгоды найцікавейшыя ўспаміны. Саламея Пільштынова з роду Русецкіх паспела наведаць шмат якія краіны і гарады, вельмі далёкія ад яе «малой радзімы» — Наваградчыны. Прыгожая, разумная і вынаходлівая ліцвінка, шчодра надзеленая талентам лекаркі, не гублялася ў самых неверагодных сітуацыях — ні пры двары турэцкага султана або аўстрыйскага імператара, ні ў расейскай сталіцы або ў палацах айчынных магнатаў Радзівілаў і Сангушкаў… «Авантуры майго жыцця» Саламеі Пільштыновай чытаюцца як захапляльны прыгодніцкі раман.