Лес дыхаў жыццём ранняга прадвесня. Лужыны толькі з краёў на якую гадзіну браліся лядком-заберагам, з адламанай ласём галінкі ледзь чутна падаў бярозавік — шаптаў аб уваходзячым жыцці. І нават шум лясоў пад зрэдку набягаючым ветрам быў іншы: шумны, вільготны, жывы. Не той касцяны стук, што бывае зімою, а хутчэй пяшчотныя ўздыхі новага, ледзь жывога яшчэ, жыцця. Усё было гэтым жыццём: мармытанне вады, што бяжала ярам з гурбаў, якія яшчэ каналі ў нетрах, ледзь чутны шолах прарастаючай праз леташні ліст маладой травы, нават трубны спрасонак клік лебядзёў, што адпачывалі на глухім лясным возеры.

Дзікае паляванне караля Стаха (Апошняя аповесць "Сямейных паданняў роду Яноўскіх", расказаная Андрэем Беларэцкім)16+ · прозаЗброя: аповесцьпроза
Чорны замак Альшанскі16+ · проза
Дзікае паляванне караля Стаха16+ · проза
Чорны замак Альшанскi16+ · проза
Каласы пад сярпом тваім12+
Дзікае паляванне караля Стаха, Цыганскі кароль12+
Зброя16+