Унікальны зборнік казак беларускіх аўтараў, створаны на аснове альбома музычнага фолк-рок гурта Nevrida. Некалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі сярод дрымучых лясоў і празрыстых азёр, на паўночным усходзе ад Герадотава мора, існавала таямнічая краіна — Неўрыда. І поўнілася яна казкамі, песнямі, міфамі аб прыгожых панi і юнаках, аб істотах, якія жывуць ў балотах і лясах. З таго часу прайшло шмат стагоддзяў, людзі змяніліся, паданні дапоўніліся, але любоў народа да казак, міфаў і песень засталася.