Падарункавае выданне зборніка змяшчае больш за 70 беларускіх народных казак у апрацоўцы пісьменніка Алеся Якімовіча. Згодна з прынятай класіфікацыяй, яны размеркаваныя на тры раздзелы: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і бытавыя казкі. Аднак гэтае падзяленне адноснае, бо ў кожнай з іх жыве магія і дабро перамагае зло. Кніга прынясе радасць чытачам і слухачам усіх узростаў. Малечы будуць радыя пачуць казку пра казу-манюку ці пеўніка, коціка і лісічку, а больш дарослыя з радасцю занурацца ў чароўны свет эпічных казак пра герояў і цмокаў. Старонкі аздобленыя непаўторнымі ілюстрацыямі мастака Валерыя Славука, а каляровы зрэз, залатая фольга на вокладцы і стужачка-закладка зробяць чытанне яшчэ больш прыемным.