Філасофская гісторыя Надзеі Ясмінска з ілюстрацыямі мастачкі Ліліі Бусаравай для чытання дарослымі дзецям. Аднойчы з’явіўся вершык. Ён лунаў у паветры, лёгкі, як аблачынка. Мігацеў зорамі, шапацеў травамі, разліваўся водарам красак. У ім то блішчэлі слязінкі, то ззялі ўсмешкі. Але вершык яшчэ не меў слоў. Каб сапраўды нарадзіцца, ён мусіў зрабіцца словамі, прагучаць — і быць пачутым. Як жа яму знайсці сэрца, дзе мог бы пасяліцца, і вусны, з якіх мог бы выйсці ў жыццё?