Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра кіраванне фінансамі Аўтар раскрывае базавыя, пазачасавыя прынцыпы стварэння багацця і дае практычныя парады, якія будуць карысныя для кожнага. Гэтыя прынцыпы не змяніліся з часоў Вавілона: Пачніце ашчаджаць — напаўняць кашалёк. Кантралюйце выдаткі. Памнажайце сваё багацце. Пралічвайце рызыкі. Укладвайце ашчаджэнні ў пакупку жытла, а не ў арэнду. Паклапаціцеся пра свой прыбытак у старасці. Вучыцеся новаму, пашырайце свае магчымасці зарабляць.